21 жніўня 2021 г. — 65 гадоў з дня стварэння Брэсцкай абласной сельскагаспадарчай вопытнай станцыі (Пружанскі р-н; 1956)
На базе саўгаса «Белавусаўшчына» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці 21 жніўня 1956 г. была створана Брэсцкая дзяржаўная абласная сельскагаспадарчая станцыя, падначаленая Дзяржаўнаму аграпрамысловаму камітэту БССР. З 1986 г. з’яўлялася галаўной арганізацыяй Брэсцкага навукова-вытворчага аб’яднання па сельскай гаспадарцы.
2015 г. – 70 гадоў з дня заснавання Палескай доследнай станцыі меліярацыйнага земляробства і лугаводства Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.
Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства заснавана на падставе Пастановы Савета Народных камісараў СССР № 1522 ад 22 чэрвеня 1945 года “Аб неадкладных мерапрыемствах па аднаўленні асушальных сістэм і асваенню асушаных зямель ў Беларускай ССР”. Месца будаўніцтва станцыі было абрана ў вёсцы Красцінава (з 1969 г. пасёлак Палескі Лунінскага сельсавета) Лунінецкага раёна Пінскай (зараз Брэсцкай) вобласці на Лунінскім балотным масіве, які ўваходзяць у тарфяное радовішча «Хольчэ» і размешчаны па левы бок ад ракі Бобрык ў яе ніжнім цячэнні.
2014 г. – 180 гадоў з часу стварэння (1834) Брэсцкай метэаралагічнай станцыі
Рэгулярныя інструментальныя метэаралагічныя назіранні ў Брэсце пачаліся з 1 студзеня 1834 года пры Павятовым дваранскім вучылішчы па ўказанню Міністэрства асветы Расіі.